Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 13 человек
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Старасвержанскі дзіцячы сад"
Тип учреждения:
Учреждение дошкольного образования
Населенный пункт:
аг. Старый Свержень
Адрес:
222691 Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, аг. Стары Свержань, вул. Перамогі,6
Телефон:
8 (01717) 49870 (загадчык)
E-mail:
st.sv.d.s@tut.by

Паважаныя госці, наведвальнікі сайта ўстановы дашкольнай адукацыі!

Вас вітае Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Старасвержанскі дзіцячы сад".

    Установа дашкольнай адукацыі ўпершыню прыняла сваіх выхаванцаў 27 лістапада 1990 года. Будынак дзіцячага сада пабудаваны па тыпавым праекце і разлічаны на 70 выхаванцаў. Рэжым работы ўстановы адукацыі 10,5 гадзін; 5 дзён у тыдзень, з 7.30 да 18.00.

У 2017/2018 навучальным годзе будуць функцыянаваць 4 групы з агульнай колькасцю 82 выхаванца:

- першая малодшая група (дзеці ад 2 да 3 гадоў) - 20 выхаванцаў;

- другая малодшая група (дзеці ад 3 да 4 гадоў) - 16 выхаванцаў;

 - сярэдняя група (дзеці ад 4 да 5 гадоў) - 22 выхаванца;

- старшая група інтэграванага навучання і выхавання (дзеці ад 5 да 7 гадоў) - 24 выхаванца.

Па запытах бацькоў арганізавана работа прагулачнай групы.

    Адукацыйны працэс ва установе ажыццяўляецца на беларускай мове ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбна-праграмнай дакументацыі , вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, і ўключае аптымальнае чаргаванне спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў.

    Мэтай дзейнасці педагагічнага калектыву дзіцячага сада з'яўляецца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.

    У адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў ва ўстанове дашкольнай адукацыі арганізаваны адукацыйныя паслугі на платнай аснове: заняткі па дзіцячаму ручному ткацтву ("Умелыя рукі").

    Фарміраванне груп, вызначэнне рэжыму працы групы ажыццяўляецца да 1-га верасня.

Прыярытэтныя накірункі дзейнасці ўстановы ў 2017/2018 навучальным годзе:

1.Удасканальваць сумесную працу педагагічнага калектыву і сям'і па выхаванню ў дзяцей асноў эканамічнай культуры сродкамі гульнявой дзейнасці.

2.Развіваць матэматычныя здольнасці выхаванцаў шляхам выкарыстання ў адукацыйным працэсе дыферэнцыраванага падыходу.

Наш дэвіз: "ПЕДАГОГІ І БАЦЬКІ НЕ ПОБАЧ, А РАЗАМ!"

С 1.04.2018 увеличатся тарифы на платные образовательные услуги в УО

С 14 по 24 марта 2018 года Госавтоинспекция Минской области проводит республиканскую профилактическую акцию "Безопасность детей - приоритет для взрослых!"

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.