Перадаём вопыт маладым!
Пасяджэнне раённай школы маладога спецыяліста на базе ДУА "Старасвержанскі дзіцячы сад".
16 лістапада 2017 года дзіцячы сад гасцінна прыняў 15 маладых выхавальнікаў дашкольнай адукацыі з 12 устаноў, у тым ліку з 2-х ВПК "Дзіцячы сад-сярэдняя школа". Тэма пасяджэння: "Устанаўленне партнёрскіх узаемаадносін у дыядзе малады спецыяліст - дзіця". Праграма мерапрыемства была насычанай: праводзіліся інтэрактыўныя гульні, маладыя спецыялісты атрымалі магчымасць наведаць комплексны занятак для выхаванцаў старшай групы інтэграванага навучання і выхавання па адукацыйных абласцях "Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін" і "Мастацтва. Выяўленчая дзейнасць".Лексічная тэма: "Посуд". Выхавальнікі дашкольнай адукацыі сярэдняй групы прадэманстравалі арганізацыю пазнавальна-практычнай дзейнасці з выхаванцамі "Меню для Віні-Пуха".Веды, атрыманыя ў ходе работы метадычнага аб'яднання, маладыя спецыялісты замацавалі, калі выконвалі практычныя заданні.Пад час правядзення рэфлексіі нам было прыемна пачуць, што нашы ідэі маладыя спецыялісты будуць выкарыстоўваць у сваёй рабоце з выхаванцамі.