Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выхаванне без насілля

Дата: 13 марта 2018 в 17:19
Аднойчы дачка спытала: “Мама, якая самая вялікая непрыемнасць была ў вас з татам да майго нараджэння?”. “Чаму ты так гаворыш?” — здзівілася матуля. “Дык таму, што пазней самай большай непрыемнасцю ў вас стала я”, — адказала дзяўчынка.
   Відаць, малой многа разоў даводзілася чуць, што яна “дрэнная”, “не такая”, “гора ты маё”, “няшчасце наша” і г. д. І малая прыйшла да такой высновы. Вядома, бацькі па-свойму і любяць яе, але дзяўчынка гэтага не адчувае. Кожнаму дзіцяці неабходна любоў і ўважлівасць старэйшых. Адчуе яно гэта, калі гаворым, што яно добрае, яго любяць і цэняць, паважаюць. А “непрыемныя” дзеці адчуваюць адзіноту, не хочуць бачыць бацькоў і мець зносіны з імі; у іх развіваюцца неўрозы і іншыя захворванні, звязаныя з адчуваннем таго, што нікому не патрэбныя, іх не любяць.
   Словам, насілле над дзіцем — гэта любыя дзеянні і бяздзеянні бацькоў ці іншых дарослых, у выніку якіх наносіцца шкода фізічнаму і псіхічнаму здароўю, ствараюцца ўмовы, што пера-шкаджаюць яго аптымальнаму развіццю, а таксама парушаюцца правы дзіцяці. Тут мы спытаем у сябе: “Як быць добрым бацькам?”, “Як стварыць давяральныя адносіны з сынам ці дачкою?”. Калі чуем “Прынясеш добрую адзнаку — буду цябе любіць (вымыеш падлогу, сходзіш у магазін і г.д.)”, гэта абазначае, што малое будуць любіць толькі, калі нешта зробіць добрае.
   Дарослыя лічаць, калі пахваліць малое, яно будзе добрым, пакараць — перастане здзяйсняць дрэнныя ўчынкі ці дрэнна сябе паводзіць. На жаль, гэта не заўсёды спрацоўвае, а нярэдка бывае і наадварот: чым больш на яго сварацца і караюць, тым яно робіцца горшым. І адбываецца такое таму, што выхоўваць — не значыць дрэсіраваць. Адсюль вынікае: найперш трэба навучыцца любіць яго не за тое, што прыгожае, разумнае, таленавітае, а проста, што яно ёсць.
   Насілле ў адносінах дзяцей нават у тым, калі дарослыя прапануюць дзіцяці цыгарэты, алкаголь, наркотыкі. “За сталом сабраліся госці. Бацька, які падвыпіў, налівае 13-гадоваму сыну алкаголь. Хлопчык адмаўляецца. На што бацька гаворыць: “Ты ўжо дарослы мужык, вучыся. Ты што, не хочаш выпіць за маё здароўе?” Астатнія госці падтрымліваюць гаспадара і прымушаюць хлопчыка выпіць”.
   Мабыць, нехта з вас быў у падобнай сітуацыі, але не думаў, што на вачах ва ўсіх 13-гадовы хлопчык падвяргаецца фізічнаму насіллю, наносяцца траўмы і пашкоджанні, а таксама змяняецца ягоны эмацыянальны стан. Калі ў выхаванні прымяняецца такая мера, як пакаранне, то ён не ведае, калі будуць біць у наступны раз. І ў яго развіваюцца сімптомы, абумоўленыя стрэсам: трывога, галаўны боль, псіхасаматычныя расстройствы, страх перад магчымым болем. Дэпрэсія з самаразбуральнымі паводзінамі, агрэсіўнасць і жорсткасць да тых, хто побач, а таксама нізкая самаацэнка, што выклікае цяжкасці ў зносінах.
   Людзі, якія падвергліся фізічнаму насіллю, пры стварэнні ўласнай сям’і не ў стане клапаціцца пра яе, не могуць уважліва і на роўных сябраваць, не цікавяцца сваімі дзецьмі. Яны схільныя да агрэсіі і праяўлення насілля ў адносінах да сваіх блізкіх.
Фізічнае насілле суправаджаецца псіхалагічнымі ці эмацыянальнымі зменамі. “Бацькі караюць 3-гадовага за тое, што ён у час абеду мурзаецца, кідае ежу на падлогу і г.д.”. Ніхто не задумваецца, што здзяйсняе гэтым насілле над малым. У гэтым выпадку яны патрабуюць ад дзіцяці таго, што не адпавядае яго ўзросту.
   А цяпер пра паводзіны бацькоў, што лічацца псіхалагічным насіллем.
Эмацыянальная адгароджанасць. “Дзіця з захапленнем спрабуе расказаць тату аб тым, якую цудоўную карцінку намалявала ў садзіку. Але той адмахваецца, гаворыць, каб не перашкаджала, а ішло гуляць”. Калі такая сітуацыя паўтараецца пастаянна, то надыходзіць адчужэнне ад бацькоў.
Варожыя адносіны. “Ад цябе адны непрыемнасці! Нічога не можаш зрабіць як трэба!”. У выніку такіх адносін зніжаецца дзіцячая самаацэнка, сябе яно адчувае непатрэбным не толькі ў сям’і, але і больш шырокім асяродку.
Абман і невыкананне абяцанняў, дадзеных сыну ці дачцэ. “6-гадовы Коля ўвесь тыдзень чакаў выхаднога дня, каб пайсці з бацькамі ў парк, хоць абяцалі адвесці яшчэ ў мінулыя выхадныя. Тады не атрымалася, і сказалі, што пойдуць у парк у наступную нядзелю. Але тата паехаў на рыбалку, а да мамы прыйшла сяброўка. Коля некалькі разоў спрабаваў нагадаць ёй пра абяцанне, але тая сказала, што паедуць у наступную нядзелю”.
Няздольнасць ці нежаданне прызнаць, што дзіця — гэта самастойная асоба, якая мае права на сваю ўласную думку. “Валодзю 8 гадоў. Ён вельмі любіць маляваць, і ў яго гэта цудоўна атрымліваецца. Але бацькі лічаць, што важней заняткі музыкай, таму прымушаюць яго хадзіць у школу, якую сын “ціха ненавідзіць”. Бацькі хочуць зрабіць яго “лепшым” ці “пераламіць”. Падобныя адносіны становяцца насіллем.
Ізаляцыя. “Тата і мама 9-гадовай Лены не дазваляюць ёй хадзіць у госці да равеснікаў, гуляць у двары, удзельнічаць у пазашкольных мерапрыемствах, і сочаць за тым, каб дзяўчынка пасля заняткаў адразу ішла дадому”. А потым мама прыходзіць у школу і цікавіцца ў настаўніка, з кім сябруе Лена”.
Забарона на сустрэчы з адным з бацькоў пасля скасавання шлюбу. Часта мама не дазваляе дзіцяці сустракацца з татам, спрабуючы такім чынам “адпомсціць” мужчыне, што яе асабістае жыццё не склалася. Пад забарону нярэдка трапляюць зносіны з бабуляй і дзядулем, да якіх дзіця прывязана не менш моцна.
   Гэтыя і іншыя віды псіхалагічнага насілля могуць аказаць сур’ёзныя негатыўныя ўздзеянні на развіццё дзіцяці, асабліва калі насілле сыходзіць ад бацькоў. Нашчадкі вырастаюць няўпэўненымі ў сабе, лічаць, што дрэнныя, бязглуздыя і заслугоўваюць толькі дрэнных адносін. Замаруджваецца эмацыянальнае развіццё дзіцяці. Яно не можа і не ўмее, часцей баіцца праяўляць эмоцыі, не здольнае расказваць пра ўласныя пачуцці, яму цяжка зразумець іншых людзей.
Разгледзім яшчэ адзін від насілля над дзіцем, самы страшны — сексуальны. Дэпрэсія — самая характэрная прыкмета для яго ахвяраў. Многія дарослыя, якія перажылі ў дзяцінстве насілле, адчуваюць страх і трывогу. У іх узнікаюць сур’ёзныя праблемы пад час палавых кантактаў. Іншыя ахвяры, наадварот, не могуць адыйсці ад думак пра сэкс. Маюць мноства кароткачасовых сувязяў ці пачынаюць займацца прастытуцыяй. Начныя кашмары, назойлівыя “ўспышкі” ўспамінаў прымушаюць ахвяру зноў выпрабоўваць пачуццё болю і адчаю. Самаразбуральныя паводзіны выражаюцца ў тым, што ахвяры сексуальнага насілля пачынаюць злоўжываць алкаголем ці наркотыкамі, займаюцца шкодніцтвам, у іх узнікае спроба да самагубства.
   Паводле даследаванняў, жанчыны, якія ў дзяцінстве былі ахвярамі сексуальнага насілля ў два разы часцей выходзяць замуж за мужчын, якія перыядычна б’юць сваіх жонак. Такія людзі часта не здольныя давяраць ні сабе, ні тым, хто побач, адчуваюць сябе непатрэбнымі і заранёў упэўненыя, што любы, з кім яны зблізяцца, у канчатковым выніку прынясе ім боль.
   Спецыялісты, якія працуюць з пацярпелымі дзецьмі ад сексуальнага насілля сцвярджаюць: калі ім вераць і прымяняюць адэкватныя меры, то можна змяніць іх псіхалагічнае здароўе. Найлепшы спосаб абараніць дзяцей — узбагаціць іх ведамі. Вучыць правілам бяспекі трэба пастаянна, мяняючы формы і падыходы па меры даросласці дзіцяці.
   Не дапускайце памылак пры выхаванні, якія апісаны вышэй. Кожны дзень ласкава гаварыце малому, напрыклад, такія фразы: “Мне добра з табой”. “Я рада цябе бачыць”. “Як добра, што ты прыйшоў”. “Мне падабаецца як ты…”. “Я па табе засумавала”. “Давай пасядзім і зробім… разам”. “Ты, канечне, справішся”. “Як добра, што ты ў нас ёсць”. “Ты мой цудоўны хлопчык”.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.