Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб арганізацыі прыёму ў першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

Дата: 13 апреля 2018 в 17:10

    ПАВАЖАНЫЯ  БАЦЬКІ  ВЫХАВАНЦАЎ СТАРШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ!


   Звяртаем вашу ўвагу на тое, што з мэтай рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2018г. №30 "Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх" прынята пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2018г. №10 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011г. № 283", якой унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

   З 2018/2019 навучальнага года прыём дакументаў у 1 клас устаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе праходзіць з 12 чэрвеня па 28 жніўня. Графік прыёма дакументаў з панядзелка па пятніцу як у першай палове дня (з 8.00 да 13.00), так і ў другую палову дня (з 15.00 да 20.00), а таксама і ў суботу.

   У першую чаргу прымаюцца ў 1 класы устаноў агульнай сярэдняй адукацыі дзеці, якія пражываюць у мікрараёне дадзенай установы. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах. Прыём дакументаў, якія ўстаноўлены артыкуламі  159 і 270 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, ад  бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей для залічэння ў 1 клас установы агульнай сярэдняй адукацыі на свабодныя месцы здзяйсняецца ў парадку чаргі падачы заявы.

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.