Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Статут Дзяржаўнай установы адукацыі "Старасвержанскі дзіцячы сад"

Дата: 23 января 2018 в 17:46

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта

________________ № _____

СТАТУТ

Дзяржаўнай установы адукацыі

«Старасвержанскі дзіцячы сад»

(новая рэдакцыя)

УСТАВ

Государственного учреждения образования

«Старосверженский детский сад»

(новая редакция)

Стаўбцоўскі раён, 2017 год

 
  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

  1. Дадзены Статут (далей – Статут) з'яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай установы адукацыі «Старасвержанскі дзіцячы сад», зарэгістраванага за рэгістрацыйным нумарам № 691082943 рашэннем Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта ад 06.06.2011 г. № 765.

Дзяржаўная ўстанова адукцыі “Старасвержанскі дзіцячы сад” створана на падставе рашэння Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта  ад 27 лістапада 1990 года.

     2.   Поўная назва ўстановы дашкольнай адукацыі:

     на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Старасвержанскі дзіцячы сад»;

     на рускай мове – Государственное учреждение образования «Старосверженский детский сад».

Скарочаная назва ўстановы дашкольнай адукацыі:

     на беларускай мове -  Старасвержанскі дзіцячы сад;

     на рускай мове - Старосверженский детский сад.

     3.   Месца знаходжання ўстановы дашкольнай адукацыі:

     222691 Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, аг. Стары Свержань, вул. Перамогі, д. 6.

     4.  Тып установы адукацыі – установа дашкольнай адукацыі.

     5.  Від установы адукацыі –  дзіцячы сад.

     6.  Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Старасвержанскі дзіцячы сад» ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства.

     7.  Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Старасвержанскі дзіцячы сад» (далей – Установа) з'яўляецца ўстановай дашкольнай адукацыі, у якой выхаванцы ранняга і дашкольнага ўзросту атрымліваюць дашкольную адукацыю або спецыяльную і могуць атрымліваць аздараўленне.

     8.  Установа створана ў форме ўстановы адукацыі на аснове дзяржаўнай уласнасці (камунальнай), з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй і  фінансуецца з раённага бюджэту.

     9.  Заснавальнікам Установы  з'яўляецца Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік).

     Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным уласнікам кіраваць маёмасцю Установы, з'яўляецца аддзел адукацыі спорту і турызму Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта,  кампетэнцыі якога прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

     10.  Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці,  самастойна нясе адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязацельствы, быць істцом і адказчыкам у судзе.

     11. Установа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, можа мець разліковы і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.

     12. Адукацыйны працэс і вядзенне дакументацыі ва Установе можа ажыццяўляцца на рускай і беларускай мовах. Асноўнай мовай навучання з'яўляецца беларуская і вызначаецца Заснавальнікам з улікам

пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

     13. Установа можа ажыццяўляць наступны від дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь

АКРБ 005-2011 «Віды эканамічнай дзейнасці», зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 г. №85:

         85100 – дашкольная адукацыя.

    14. Змены і (ці) дапаўненні ў Статут установы дашкольнай адукацыі ўносяцца па рашэнні Заснавальніка і ўступаюць у сілу пасля іх

зацвярджэння і рэгістрацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

    15. Асобнымі відамі дзейнасці, пералік якіх вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Установа можа займацца толькі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) і ў парадку, вызначаным актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзуемыя віды дзейнасці ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам пры ўмове атрымання адпаведнай ліцэнзіі.

2. ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ

     16. Прадметам дзейнасці Установы з'яўляецца ажыццяўленне ў

адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дзейнасці па рэалізацыі адукацыйных стандартаў дашкольнай адукацыі, вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, праграмы выхавання і абароны правоў законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным

становішчы.

     17. Асноўная мэта Установы – забеспячэнне ўсебаковага развіцця і сацыялізацыі выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі.

     18. Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:

               ахова і ўмацаванне здароўя дзіцяці, фарміраванне ў выхаванцаў гуманнага стаўлення да сябе і навакольнага свету, гуманных узаемаадносін з акружаючымі;

     забеспячэнне ўсебаковага  развіцця асобы дзіцяці,  а таксама стварэнне ўмоў для яго ранняй сацыялізацыі і  самаразвіцця;

     далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей;

     узаемадзеянне з сям'ёй з мэтай паўнавартаснага развіцця дзяцей і павышэння псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў;

     фарміраванне грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, патрыятычных пачуццяў, маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

     забеспячэнне пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і першай ступенню агульнай сярэдняй адукацыі.

3. ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

      19. Змест адукацыі, арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе  рэгламентуюцца адукацыйнымі праграмамі, тыпавымі вучэбнымі планамі, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

      20. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм

дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца круглы год.

      21. Час знаходжання выхаванцаў ва Установе  пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі вызначаецца Заснавальнікам Установы ў адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў і складае 10,5 гадзіны з 7.30 да 18.00, з пяцідзённым рабочым тыднем за выключэннем дзён дзяржаўных святаў.

      22. Тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год па медыцынскіх паказаннях або па жаданню законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

      23. Пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ва Установе ўстанаўліваюцца канікулы, у перыяд якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. У перыяд канікул з выхаванцамі праводзіцца фізкультурна-аздараўленчая і мастацка - эстэтычная работа.      

     Агульная працягласць канікул складае сто дзесяць дзён:

летнія – дзевяноста каляндарных дзён, зімовыя – дзесяць каляндарных

дзён, вясновыя – дзесяць каляндарных дзён.

     24. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляюцца гульня і занятак.

    25. Установа можа аказваць паслугі ў сферы дашкольнай адукацыі на платнай аснове.

    На платнай аснове ажыццяўляецца вывучэнне звыш устаноўленага адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі зместу адукацыйных абласцей;

     функцыянаванне груп кароткачасовага знаходжання дзяцей, у тым ліку дзяцей, якія не наведваюць Установу.

   26. Аказанне паслуг на платнай аснове ва Установе ажыццяўляецца на падставе дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі, які  заключаецца з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў.

   27. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы

дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў групах, у тым ліку ў групе інтэграванага навучання і выхавання, або індывідуальна і забяспечвае стварэнне станоўчага эмацыйна - псіхалагічнага клімату, максімальна ўлічвае індывідуальныя асаблівасці і магчымасці выхаванцаў.

   28. Для арганізацыі выхавання і навучання па адпаведнай адукацыйнай праграме выхаванцы могуць аб'ядноўвацца ў групы:

      першага ранняга ўзросту (да аднаго года);

      другога ранняга ўзросту (ад аднаго года да двух гадоў);

      першую малодшую (ад двух да трох гадоў);

      другую малодшую (ад трох да чатырох гадоў);

      сярэднюю (ад чатырох да пяці гадоў);

      старшую (ад пяці да сямі гадоў);

      рознаўзроставую (ад аднаго года да  сямі гадоў).

   29. Фарміраванне груп, вызначэнне рэжыму іх работы  ажыццяўляецца з 1 верасня ў адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў на падставе рашэння Заснавальніка.

     У перыяд летніх канікул пры скарачэнні колькасці выхаванцаў

дапускаецца аб'яднанне груп дзіцячага сада, у тым ліку ў рознаўзроставыя , або іх закрыццё.

   30. Парадак прыёма асоб для атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.  Прыём дзяцей ва Установу ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці свабодных месцаў і на падставе:

     заявы законнага прадстаўніка выхаванца;

     накіравання ва Установу для засваення зместа адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю,  выдадзенага Стаўбцоўскім раённым выканаўчым камітэтам;

    медыцынскай даведкі аб стане здароўя;

    заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (для атрымання

дашкольнай адукацыі ў санаторных групах);

     заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ( для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).

     Залічэнне выхаванцаў ва ўстанову дашкольнай адукацыі афармляецца загадам па Установе.

     31.  Перавод выхаванца ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца:

     па ініцыятыве законнага прадстаўніка выхаванца;

     у выпадках спынення дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі са згоды законнага прадстаўніка выхаванца.

     У выпадку перавода выхаванца ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі законны прадстаўнік выхаванца падае заяву на імя кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі, у якую ён жадае перавесці дзіця.   

    Установа дашкольнай адукацыі не мае права перашкаджаць пераводу выхаванца, законны прадстаўнік якога выказаў пажаданне перавесці яго ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі.

    Прыём ва ўстанову дашкольнай адукацыі ў сувязі з пераводам з іншай ўстановы дашкольнай адукацыі афармляецца загадам кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.

     32.   Адлічэнне (спыненне адукацыйных адносін) выхаванца ажыццяўляецца пры наяўнасці адпаведных падстаў, прадугледжаных артыкулам 79 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Рашэнне аб адлічэнні (спыненні адукацыйных адносін) выхаванца прымае кіраўнік Установы шляхам выдання загаду, у якім паказваецца падстава адлічэння.

     33. У адукацыйным працэсе Установы дапускаецца выкарыстанне адукацыйных выданняў, якія афіцыйна зацверджаныя альбо дапушчаныя ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэкамендаваных арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі, а таксама іншых выданняў, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.

     34.  Аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі выхаванцам Установы, якія наведваюць пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, якое зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

     35. Аказанне псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі выхаванцам Установы  здзяйсняецца ў парадку і на ўмовах , устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

     36. Медыцынская дапамога выхаванцам аказваецца медыцынскімі работнікамі ўстаноў аховы здароўя ў парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам. Медыцынскія работнікі аказваюць дапамогу педагогам Установы ў арганізацыі дыферынцыраванага падыхода да дзяцей з улікам іх стану здароўя і асаблівасцей развіцця.

     37. Харчаванне выхаванцаў, а таксама спагнанне платы з бацькоў за харчаванне выхаванцаў ва Ўстанове ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы забяспечваюцца харчаваннем за кошт сродкаў законных прадстаўнікоў. Размер і парадак спагнання платы за харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

4. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎСТАНОВЫ

     38. Установа ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права:

      ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

      фарміраваць структуру і штатны расклад Установы ;

      удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі;

      ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы ;

      ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам.

      39. Установа абавязана забяспечваць:

       якасць адукацыі;

       распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яе ўдасканаленне;

       падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

       матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі,  правіламі супрацьпажарнай бяспекі;

       стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

       распрацоўку і прыняцце правіл унутранага працоўнага распарадку Установы ;

      маральнае і матэрыяльнае стымуляванне  педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;

     меры сацыяльнай абароны выхаванцаў, выкананне патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях”;

     стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі выхаванцаў;

    садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

5. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

      40. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва Установе з'яўляюцца выхаванцы, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі выхаванцаў.

      41.  Выхаванцы маюць права на:

       атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

       перавод у іншую ўстанову дашкольнай адукацыі ў парадку, які ўстанаўліваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

       навучанне па індывідуальным вучэбным плане ў межах зместу адукацыйнай праграмы;

      стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў псіхафізічнага развіцця;

      ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

      карыстанне вучэбнымі дапаможнікамі;

      канікулы;

      атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

      атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы;

      ажыццяўленне іншых правоў у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі , іншымі актамі заканадаўства.

     42. Правы і абавязкі педагагічных і іншых работнікаў Установы ўстанаўліваюцца заканадаўствам, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы, іх працоўнымі дагаворамі (кантрактамі).

    43. Педагагічныя работнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам маюць права на:

      абарону прафесійнага гонару і годнасці;

      забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

      творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, навучальных выданняў і сродкаў навучання;

      доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

      удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

      удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;

      удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

      павышэнне кваліфікацыі;

      маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

      аб'яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

      штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

      Іншыя правы педагагічных работнікаў Установы ўстанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстаноў адукацыі.

      44. Педагагічныя работнікі абавязаны:

      ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

      выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

      паважаць гонар і годнасць выхаванцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

      павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

      весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод выхаванцаў;

      выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

      праходзіць пярвічны медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, які ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

      Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстаноў адукацыі.

       45. Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння выхаванцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўству.

      46. Да іншых работнікаў Устаноўвы адносяцца асобы, якія ажыццяўляюць адміністрацыйна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі. Правы і абавязкі іншых работнікаў устаноў адукацыі ўстанаўліваюцца заканадаўствам, статутамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстаноў адукацыі, іх працоўнымі дагаворамі.

       47. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх выхаванцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх дзяцей  у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.

       Законныя прадстаўнікі выхаванцаў маюць права на:

       азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

       удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

       абарону правоў і законных інтарэсаў выхаванцаў;

       азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу;

       атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) выхаванцаў;

       Іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх выхаванцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

       48. Законныя прадстаўнікі выхаванцаў абавязаны:

       забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця выхаванцаў;    

       паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

       выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілы ўнутранага распарадку для выхаванцаў.

      Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх выхаванцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі,  іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

6. ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ,

СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ

ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ

     49. Кіраванне Установай  ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі , палажэннем аб адпаведным тыпе і (або) відзе ўстановы адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

     50. Непасрэднае кіраўніцтва Установай ажыццяўляе яе загадчык, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца з пасады ў парадку, устаноўленым гэтым Статутам і іншымі заканадаўчымі актамі.

     51. Загадчык дашкольнай установай адукацыі прызначаецца на пасаду і вызваляецца з пасады яго Заснавальнікам.

     52. Загадчык Установы дзейнічае ад імя ўстановы адукацыі і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці, выдае загады, заключае дагаворы, ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх службовыя інструкцыі.

     53. Загадчык мае права распараджацца маёмасцю Установы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

      ажыццяўляць залічэнне, перавод і адлічэнне выхаванцаў;     

      зацвярджаць палажэнні, якія рэгламентуюць дзейнасць Установы  ў адпаведнасці з дадзеным Статутам і заканадаўчымі актамі;

      даваць указанні, абавязковыя для ўсіх работнікаў;

      набываць, арандаваць, заказваць неабходнае Установе абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў любых прадпрыемствах, арганізацыях па безнаяўным або наяўным разліку па ўзгадненні з аддзелам адукацыі спорту і турызму Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта;

     заключаць дагаворы з законнымі прадстаўнікамі па аказанні Установай паслуг выхаванцам.

    54. Аплата працы загадчыка, у тым ліку яго заахвочванне за вынікі работы, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    55. Загадчык Установай у дзейнасці па кіраванні Установай узаемадзейнічае з органамі самакіравання ўстановы дашкольнай адукацыі.

    56. Асноўным органам самакіравання Установы з'яўляецца савет, які ўзначальвае загадчык Установы.

    57. Агульная колькасць членаў савета Установы складае 8 чалавек:

      25 % (2 чалавекі) – законныя прадстаўнікі выхаванцаў;

      75 % (6 чалавек) – прадстаўнікі педагагічных і іншых работнікаў установы дашкольнай адукацыі, іншых арганізацый.

    58. Законныя прадстаўнікі выхаванцаў Установы абіраюцца адкрытым галасаваннем на агульным бацькоўскім сходзе.

    Прадстаўнікі педагагічных і іншых работнікаў Установы абіраюцца адкрытым галасаваннем на сходзе працоўнага калектыву.

     59.  Персанальны састаў савета зацвярджаецца загадам загадчыка ўстановай дашкольнай адукацыі.

     60. Тэрмін паўнамоцтваў савета складае 3 гады.

     61. Кампетэнцыя і арганізацыя дзейнасці савета Установы вызначаюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам.

      62. Ва Установе ствараецца педагагічны савет.

      63. Педагагічны савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб педагагічным савеце ўстановы дашкольнай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам.

      64. Ва Установе можа стварацца апякунскі савет з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні дзейнасці і развіцця Установы.

      65. Рашэнне аб стварэнні апякунскага савета прымаецца ініцыятыўнай групай, у склад якой могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі выхаванцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.

       66. Вышэйшым органам кіравання апякунскім саветам з'яўляецца агульны сход. Узначальвае агульны сход апякунскага савета старшыня апякунскага савета, які выбіраецца на 3 гады.

       Агульныя сходы праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў паўгоддзе.

      67. Дзейнасць апякунскага савета можа быць спынена па ініцыятыве і (або) рашэнню агульнага сходу апякунскага савета.

      68. Рашэнне аб уключэнні ў склад апякунскага савета прымаецца агульным сходам апякунскага савета.

      69. У выпадку выхада або выключэння з членаў апякунскага савета добраахвотныя ўзносы не вяртаюцца.

      70. Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якія залічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета.

      71. Апякунскі савет арганізуе сваю работу ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам.

      72. Ва Установе можа стварацца бацькоўскі камітэт. Бацькоўскі камітэт установы дашкольнай адукацыі фарміруецца з членаў бацькоўскіх камітэтаў груп.

     73. У бацькоўскі камітэт абіраюцца законныя прадстаўнікі выхаванцаў па іх жаданні ці па прапанове большасці ўдзельнікаў сходу.

     74. Бацькоўскі камітэт абіраецца на бацькоўскім сходзе (далей – сход) у пачатку навучальнага года тэрмінам на адзін год.

     Колькасны састаў  бацькоўскага камітэта вызначаецца на сходзе з улікам спісачнага саставу  выхаванцаў Установы.

    75. Старшыня, намеснік старшыні бацькоўскага камітэта і сакратар выбіраюцца з ліку абраных членаў бацькоўскага камітэта на першым пасяджэнні камітэта.

    76. Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю бацькоўскага камітэта ажыццяўляе старшыня бацькоўскага камітэта, а ў выпадку яго адсутнасці – намеснік старшыні бацькоўскага камітэта альбо ўпаўнаважаная ім асоба.

   77. Бацькоўскі камітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб бацькоўскім камітэце ўстановы дашкольнай адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам.

7. ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ СТРУКТУРЫ ЎСТАНОВЫ

   78. Установа ў сваёй структуры можа мець структурныя падраздзяленні ў адпаведнасці са сваімі задачамі і функцыямі.

   79.  Структура Установы фарміруецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам.

8. ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТАЎ

І АПЛАТА ПРАЦЫ РАБОТНІКАЎ УСТАНОВЫ

   80. Штатны расклад Установы  распрацоўваецца і зацвярджаецца на падставе асноўных тыпавых штатных нарматываў, якія зацверджаны Міністэрствам адукацыі, у межах сродкаў, якія выдзяляюцца на аплату працы.

   81. Працоўныя адносіны работнікаў Установы рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам і правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

       Прыём на работу ва Установу педагагічных і  іншых работнікаў ажыццяўляе загадчык.

  82. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную адукацыю з прадстаўленнем адпаведных пацвярджаючых дакументаў. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

  Педагагічную дзейнасць не могуць здзяйсняць асобы:

       пазбаўленыя права займацца  педагагічнай дзейнасцю;

       якія маюць судзімасць;

       прызнаныя недзеяздольнымі і абмежавана дзеяздольнымі;

       якія не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, якія прадугледжаны заканадаўчымі актамі.

  83. Аплата працы работнікаў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і палажэннямі аб матэрыяльным стымуляванні.

  84. Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

9. КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК

 ФАРМІРАВАННЯ МАЁМАСЦІ УСТАНОВЫ

 І ЯЕ ФІНАНСАВАННЯ

 85. За Установай замацоўваецца маёмасць на правах аператыўнага кіравання і ажыццяўляецца фінансаванне яе дзейнасці ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 86. Установа валодае, карыстаецца і распараджаецца замацаванай за ёй маёмасцю ў адпаведнасці з яе прызначэннем, сваімі статутнымі мэтамі, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 87. Установа нясе адказнасць за захаванасць і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за ёй маёмасці.

 88. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы ўключае будынкі, збудаванні, зямельны ўчастак, камунікацыі, інвентар, абсталяванне і іншае.

 89. Патрабаванні да матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы вызначаюцца адпаведнымі будаўнічымі нормамі, правіламі  пажарнай бяспекі, санітарна-гігіенічнымі нормамі і правіламі, а таксама пералікам сродкаў выхавання, навучання, абсталявання Установы, у тым ліку карэкцыйнага, вучэбна-наглядных дапаможнікаў, цацак, вучэбна-метадычнай, мастацкай і іншай літаратуры.

  90. Крыніцамі фарміравання маёмасці Установы з'яўляюцца:   

  бюджэтныя сродкі;

  сродкі, атрыманыя ад аказання платных адукацыйных паслуг;  

  бязвыплатныя і дабрачынныя ўзносы;

  ахвяраванні арганізацый і фізічных асоб, у тым ліку замежных;

  іншыя крыніцы, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

   91. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага (мясцовага) бюджэту, сродкаў Заснавальніка, сродкаў, якія атрыманы  ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, якія не забароненыя  заканадаўствам. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца з улікам дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне адукацыі, рэалізацыі праграмы развіцця дашкольнай адукацыі.

    92. Установа не мае права без згоды Заснавальніка адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю.

    93. Установа можа ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг, якія не фінансуюцца з бюджэту. Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат, неабходных для іх аказання, і зацвярджаецца аддзелам адукацыі спорту і турызму Стаўбцоўскага райвыканкама.

    94. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку ад аказання платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы, улічваюцца і расходуюцца па каштарысах, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

   95. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання пазабюджэтнай дзейнасці, платных адукацыйных паслуг, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

10. УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ, ПАРАДАК КАНТРОЛЮ

ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ

  96. Установа прадстаўляе Заснавальніку статыстычную і іншую  справаздачнасць ва ўстаноўленым парадку, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці .

97.  За непрадстаўленне і (або) скажэнне  справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення , службовыя асобы Установы нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.

Вядзенне бухгалтарскага ўліку ажыццяўляецца цэнтральнай бухгалтэрыяй аддзела адукацыі, спорту і турызму Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта на дагаворных пачатках.

Установа вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, які вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

98. Кантроль за дзейнасцю Установы  ажыццяўляецца Заснавальнікам і ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі .

Рэвізія фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы ажыццяўляецца ў парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам.

99. Дзяржаўныя органы, якія ўпаўнаважаны здзяйсняць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, здзяйсняюць дзейнасць па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйным стандартам, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці патрабаванням заканадаўства.

100. Установа здзяйсняе комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці (самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі).

Парадак і перыядычнасць правядзення самакантроля за забеспячэннем якасці адукацыі вызначае кіраўнік Установы.

11. ПАРАДАК РЭАРГАНІЗАЦЫІ І ЛІКВІДАЦЫІ ЎСТАНОВЫ

   101  Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

   102. Рашэнне аб ліквідацыі Установы прымаецца Заснавальнікам.

   103. У выпадку спынення дзейнасці Установы, аддзел адукацыі, спорту і турызму Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта прымае меры па пераводзе выхаванцаў са згоды законных прадстаўнікоў выхаванцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.