«Маленькі чалавек ідзе ў школу»
Гульня ўяўляе сабой від дзейнасці , які садзейнічае самавыяўленню дзіцяці, актывізацыі яго разумовых і творчых дзеянняў, тым самым стымулюючы працэс самаразвіцця асобы. Гульневае асяроддзе дае яму магчымасць арганізаваць свой вопыт па мерках асобаснага успрымання жыццевай прасторы. Дашкольнік у гульні самастойна будуе сказы, прадугадвае наступныя падзеі без дапамогі дарослага, апрабоўвае разнастайныя формы сваіх паводзін, знаходзіць спосабы і сродкі для вырашэння той ці іншай праблемнай сітуацыі. Дзякуючы ўмоўнаму полю гульневай прасторы, ен эксперыментуе, пераўвасабляючыся ў падарожніка, ратавальніка, даследчыка, дызайнера і фантазера, стратэга і логіка, архітэктара, даследуючы і пазнаючы навакольны свет.
Асноўнай мэтай мадэлі асобаснага развіцця дзіцяці ва ўмовах пераемнасці дашкольнай установы і школы з’яўляецца фарміраванне базісу яго асобаснай культуры, якая забяспечвае актывізацыю працэсаў самаразвіцця, самапазнання і самавыяўлення свайго “Я” ў розных відах дзейнасці; асабістае адукацыйнае прырашчэнне, якое складаецца з унутраных і знешніх адукацыйных прадуктаў гульневай дзейнасці. Мадэль асобаснага развіцця дзіцяці ўключае некалькі этапаў узаемадзеяння педагога і дзіцяці ва ўмовах гульневай пошукавай прасторы.
Першы этап уяўляе сабой інфармацыйны блок пазнання праз успрыманне аўдые- і відэаінфармацыі і заключаецца ў стварэнні дарослымі пошукавых праблемных сітуацый, якія актывізуюць працэс дзіцячай цікаўнасці. Да іх адносяцца такія формы зносін з дзецьмі, як хвіліна пазнання, хвіліна любавання, што выклікае ў дзяцей здзіўленне і радасць.
Другі этап- гэта даследчы блок пазнання, пошук сродкаў і спосабаў вырашэння праблемна- гульневай сітуацыі на аснове арыенціровачна-даследчых і асацыятыўных дзеянняў дзяцей ва ўмовах гульневага эксперыментавання і мастацкага мадэліравання.
Трэці этап- блок творчай інтэрпрэтацыі ведаў: сістэматызацыя набытых дзецьмі уражанняў у працэсе пленнага мастацкага супрацоўніцтва з педагогам і практычнае выкарыстанне пазнавальнага вопыту ў розных праблемна-гульневых сітуацыях жыццевага характару. Віды гульняў: мастацка-пазнавальная, лагічныя і сацыяльна-адаптацыйныя.
Неабходна адзначыць, што мадэль асобаснага развіцця дзіцяці ва ўмовах пераемнасці накіравана на:
— узбагачэнне інфармацыйнага, эмацыянальнага, мастацкага і жыццевага вопыту падчас засваення ўнікальнай непаўторнасці, разнастайнасці і адзінства прыроды Сусвету;
-развіцце пазнавальных працэсаў, камунікатыўных здольнасцей, асноў лагічнага мыслення, здольнасці да пазітыўнай арыентацыі ў адносінах паміж чалавекам і навакольнай рэчаіснасцю;
-фарміраванне сістэмы ведаў, што праяўляюцца ў выкарыстанні нестандартных спосабаў рашэння і выхаду з праблемных сітуацый шляхам лагічных разважанняў, меркаванняў, параўнанняў і абагульненняў, разнастайных пошукавых дзеянняў на аснове суперажывання ў працэсе гульневага даследавання, мадэліравання, эксперыментавання, гукамоўнага інтанавання і мастацкага дызайну;
-авалоданне спосабамі дзеянняў і сродкамі арыентацыйнай, пошукава даследчай дзейнасці, уменнямі мадэліраваць, класіфікаваць, стратэгічна мысліць і мастацка пераўтвараць аб’екты і з’явы рэчаіснасці па законах прыгажосці.
Узаемасувязным звяном механізма пераемнасці паміж дашкольнай установай і школай з’яўляюцца асноўныя кампаненты актыўнага дзейнага працэсу, якія мы імкнемся адаптаваць да ўмоў гульневай прасторы дашкольнікаў. Да актыўных кампанентаў адносіцца актуалізацыя праблемных метадаў, якія схіляюць школьнікаў будаваць гіпотэзы, фармуляваць тыя ці іншыя паняцці; межсуб’ектныя адносіны дзіцяці і педагога і такія прыярытэты дзейнасці, як зносіны, дыялог і сумесная творчасць ў працэсе вырашэння праблемна-гульневых сітуацый, выкарыстанне знакавых схем і мадэляў у выглядзе апор, якія апрадмечваюць дзіцячыя вербальныя і невербальныя дзеянні; актыўнае супрацоўніцтва дзяцей у парах, міні-групах, якое прадугледжвае асобасную самарэалізацыю і самавыяўленне дзіцяці ў дзенасці ва ўмовах свабоды выбару элементаў і дзеянняў у працэсе пераўтварэння прадмета.У гэтым выпадку педагог павінен стварыць многафункцыянальныя ўмовы, якія уключаюць разнастайнасць атрыбутаў для стварэння дашкольнікамі свайго гульневага прадукту. Напрыклад, стварэнне колераў, мадэліраванне доміка для пчол- вулей і г.д.
Фактычна адзіны для дашкольніка ўзор як вынік навучання у гэтым выпадку не выкарыстоўваецца, паколькі звужае межы праяўлення іх творчай індывідуальнасці.
Свабода творчага самавыяўлення дзіцяці грунтуецца на яго ўменні арганізаваць, творча асэнсаваць сваю дзейнасць. У гэтым выпадку педагог вучыць дзяцей дзейнічаць асэнсавана ў сітуацыі выбару, узбройвае неабходным дзейсным інструментарыем.
Хоць для дашкольнікаў больш характэрна нагляднае ўспрыманне і дзейнасць з наглядным матэрыялам, выхавальнікі шырока прымяняюць у практыцы практыкаванні на развіцце слыхавога ўспрымання. Гэта садзейнічае развіццю ўвагі (адвольнасці, аб’ему, устойлівасці). Педагогі групы павінны старацца развіць у дзяцей уменне выбудоўваць асацыятыўныя рады, што спрыяе развіццю мыслення, фантазіі. Пры гэтым узбагачаецца мова дзіцяці, папаўняецца актыўны слоўнік.
Абнаўленне зместу работы з дзецьмі на аснове укаранення ў адукацыйны працэс гульневай мадэлі, рэарганізацыя адукацыйнага працэсу на аснове уключэння ў планаванне сэнсорных гульняў, мастацка- моўнай гульні, гульні- мадэліравання, гульні- эксперыментавання, гульні- дызайну, гульні- арыентацыі комплекснага характару. Рэалізацыя індывідуальна-дыферэнцыраванага і асобасна арыентаванага падыходу да развіцця кожнага дзіцяці ў групе; інтэграцыя розных відаў дзіцячай дзейнасці ва ўмовах гульневай прасторы служаць найлепшымі сродкамі механізма пераемнасці паміж дзіцячым садком і пачатковай школай, дзіцем і педагогам.