Метадычнае аб'яданне музычных кіраўнікоў.
27 верасня бягучага года дзіцячы сад гасцінна прыняў музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі раёна. Метадычнае аб'яднанне спецыялістаў было накіравана на павышэнне ўзроўня прафесійнай кампетэнтнасці музычных кіраўнікоў па пытаннях арганізацыі і планавання работы з выхаванцамі з улікам рэкамендацый Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйна-змястоўны этап быў прадстаўлены праглядам дамінантнага занятку з выхаванцамі старшай групы "Прагулка па асенніх сцяжынках", кансультацыяй музычнага кіраўніка "Нарматыўнае, прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне дзейнасці музычных кіраўнікоў", кансультацыяй настаўніка-дэфектолага "Асаблівасці арганізацыі заняткаў па музыцы з дзецьмі дашкольнага ўзроста з цяжкімі парушэннямі маўлення"