Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Старасвержанскі дзіцячы сад"
Тип учреждения:
Учреждение дошкольного образования / Установа дашкольнай адукацыі
Населенный пункт:
аг. Старый Свержень
Адрес:
222691 Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, аг. Стары Свержань, вул. Перамогі,6
Телефон:
8 (01717) 49870 (загадчык)
E-mail:
stsverzhen-sad@stolbtsy-edu.gov.by

Паважаныя госці, наведвальнікі сайта

ўстановы дашкольнай адукацыі!

Вас вітае Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Старасвержанскі дзіцячы сад"

    Установа дашкольнай адукацыі ўпершыню прыняла сваіх выхаванцаў 27 лістапада 1990 года. Будынак дзіцячага сада пабудаваны па тыпавым праекце і разлічаны на 70 выхаванцаў. Рэжым работы ўстановы адукацыі 10,5 гадзін; 5 дзён у тыдзень, з 7.30 да 18.00.

У 2018/2019 навучальным годзе будуць функцыянаваць 4 групы з агульнай колькасцю 71 выхаванец:

- першая малодшая група (дзеці ад 2 да 3 гадоў) - 13 выхаванцаў;

- другая малодшая група (дзеці ад 3 да 4 гадоў) - 15 выхаванцаў;

 - сярэдняя група інтэграванага навучання і выхавання (дзеці ад 4 да 5 гадоў) - 21 выхаванец;

- старшая група інтэграванага навучання і выхавання (дзеці ад 5 да 7 гадоў) - 22 выхаванца.

Па запытах бацькоў арганізавана работа прагулачнай групы.

    Адукацыйны працэс ва установе дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове ў адпаведнасці са Статутам установы і ўключае аптымальнае чаргаванне спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў.

    Мэтай дзейнасці педагагічнага калектыву дзіцячага сада з'яўляецца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.

    У адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў ва ўстанове дашкольнай адукацыі арганізаваны адукацыйныя паслугі на платнай аснове: заняткі па адукацыйнай вобласці Мастацтва. Выяўленчая дзейнасць  ("Творчая майстэрня").

    Фарміраванне груп, вызначэнне рэжыму працы групы ажыццяўляецца да 1-га верасня.

Прыярытэтныя накірункі дзейнасці ўстановы ў 2018/2019 навучальным годзе:

1.Удасканаліць сістэму работы па развіцці звязнага маўлення дашкольнікаў сродкамі тэатралізаваных гульняў.

2.Накіраваць работу педагагічнага калектыва на развіццё пазнавальнай актыўнасці выхаванцаў праз выкарыстанне экалагічнай прасторы ўстановы дашкольнай адукацыі.

Наш сайт адрасаваны тым людзям, хто зацікаўлены ў гарманічным і ўсебоковым развіцці свайго дзіцяці, хто гатовы падзяліцца вопытам выхавання і навучання дашкольніка, хто імкнецца да супрацоўніцтва з педагогамі дзіцячага сада.

На сайце Вы можаце :

Даведацца

  • пра апошнія навіны ўстановы;
  • пра далейшыя планы;
  • пра святы, конкурсы, акцыі , якія праходзяць у дзіцячым садзе;
  • пра жыццё выхаванцаў узроставых  груп;
  • пра дзейнасць апякунскага савета.

Знайсці

  • інфармацыю пра дзейнасць педагагічных работнікаў;
  • парады спецыялістаў;
  • парадак залічэння выхаванцаў;
  • нарматыўна-прававую інфармацыю.

Паглядзець 

  • фотаматэрыялы з жыцця выхаванцаў.

Задаць

  • пытанні, якія Вас цікавяць, педагагічным работнікам дзіцячага сада.

 Спадзяёмся, што матэрыялы, якія размяшчаюцца на сайце, будуць карыснымі для ўсіх наведвальнікаў !

Наш дэвіз : "ПЕДАГОГІ І БАЦЬКІ НЕ ПОБАЧ, А РАЗАМ!"

Паважаныя наведвальнікі сайта! Просім прабачэння, але з мэтай адпавядання ўсім неабходным патрабаванням новы афіцыйны сайт знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі на другой платформе.

Паважаныя наведвальнікі сайта!
21.02.2019 адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы! Шануйце, паважайце, цаніце, любіце і, канечне ж, карыстайцеся нашай любай, мілагучай роднай беларускай мовай! Няхай нашая беларуская гаворка гучыць не толькі ва ўстановах навучання, але і ў семьях, арганізацыях, іншых установах!

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.