Першыя крокі выхаванцаў ў чароўны свет музыкі
Музыка - амаль што адзіны від мастацтва, даступны ўспрыманню дзіцяці з ранняга ўзросту. Менавіта музыка можа стаць эмацыянальна-ацэначным стрыжнем, які дазваляе фарміраваць у дзіцяці эстэтычнае ўспрыманне іншых відаў мастацтва і навакольнага свету, развіваць вобразнае мысленне і ўяўленне. Мастацка-гульнёвы вобраз ляжыць у аснове ўсёй сістэмы і аб'ядноўвае ўсе віды музычнай дзейнасці дзяцей.